Вуліца Астроўскага () — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва, адна з галоўных вуліц Задняпроўскага жылога раёна.

Гісторыя

Гістарычная назва Бойніцкая вуліца паходзіць ад бойні, якая размяшчалася на вуліцы. Была адной з галоўных вуліц Лупалаўскага прадмесця. Перайменавана ў 1938 годзе ў гонар савецкага пісьменніка Мікалая Астроўскага.

Сучаснае аблічча вуліцы фарміруецца паводле генеральнага плана горада 1969 года.

Размяшчэнне Працягласць 2640 м, ад праспекта Пушкіна да вуліцы Сіманава.

Забудова

Забудавана пераважна 5-, 9-павярховымі жылымі дамамі.

На вуліцы ў 1990 годзе размяшчаліся адміністрацыйны будынак будтрэста № 17 «Лаўсанбуд», універсам, рэстаран «Ясень», атэлье № 5 па індпашыве адзення, атэлье па рамонце трыкатажных вырабаў, пункты праката турысцкага рыштунку (д. № 1а і № 2), мэблевая фабрыка, кінатэатр «Ветразь». Да вуліцы прылягаюць жылыя мікрараёны Задняпроўе 1, 3, 4, 5, 7.

Паркі і скверы

На ўчастку паміж вуліцай Сіманава і праспектам Шміта з паўднёвага ўсходу да вуліцы прылягае парк імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў)