«Віцебск» — беларускі хакейны клуб, з г. Віцебск. Заснаваны ў 2000 годзеhttps://pribalt.info/hokkei/vitebsk ХК Віцебск. Гуляе у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянатаў Беларусі — з 2000/01 (ранейшая назва — «Хімік-ШВСМ»). Найлепшае дасягненне — 2-е месца (2024/25). Самая буйная перамога — 13:1 (2.12.03 — «Юніёр» Мінск). Самае буйное паражэнне — 02:15 (17.12.00 — «Палімір» Наваполацк). Хатнія матчы каманда праводзіць у Палацы спорту (1900 гледачоў).
Дагаварныя гульні У маі 2021 года Дысцыплінарны камітэт Федэрацыі хакея Беларусі, на аснове дадзеных Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, прыняў рашэнне аб дыскваліфікацыі 5 хакеістаў «Віцебска» за дагаварныя гульні. Было ўстаноўлена, што ў сезоне 2018/19 і 2019/20 Раман Стрэльнікаў, Віталь Сапега, Аляксандр Паліцынскі, Кірыл Сачыўка і Антон Мядзведзь неаднаразова забяспечвалі паражэнне ўласнай каманды з карыслівым намерам.
Галощныя трэнеры Раман Юпатаў (з ліпеня 2020)
Спасылкі Афіцыйны сайт «Віцебска» Афіцыйная старонка «Віцебска» ў vk.com
Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Віцебску Віцебск