Адам Ваўжынец Станіслававіч Жавускі (; , Нясвіж — , Паграбішчы) — дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт.

Біяграфія Старэйшы сын харунжага вялікага літоўскага Станіслава Фердынанда Жавускага, унук Вацлава Жавускага, пляменнік гетмана польнага кароннага Севярына Жавускага. Нарадзіўся года ў Нясвіжскім замку, радавым маёнтку свайго дзеда (па маці) Міхаіла Рыбанькі.

У 22 гады выступаў на Сойме і звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў і красамоўствам. У 1788 годзе накіраваны пасланнікам Рэчы Паспалітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палітычную дзейнасць атрымаў званне сенатара i кашталяна віцебскага.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імперыі, Ржавускі ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызначаны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губерні. У 1808 годзе кіеўскае дваранства абрала яго сваім губернскім маршалкам, а ў наступным 1817 года ён атрымаў права прысутнічаць у сенацеМурзанов Н. А. Правительствующий сенат: Список сенаторов. — , 1911. — С. 41..

Перасяліўшыся ў Пецярбург, Жавускі прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вялікай ложы «Астрэі» і ложы «Белага арла».

Памёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Падоллі.

Творчасць Напісаў некалькі твораў палітычнага характару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 іx найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля Станіслава Аўгуста», «Размовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія законы», папраўкі да твораў генерала Дзюмур’е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы і як аўтар лірычных вершаў. Перакладаў элегіі і трагедыі Тыбула.

Сям’я У першым шлюбе з Юстынай з Рдултоўскіх меў дзяцей: Генрык (1791—1866), аўтар гістарычных раманаў на польскай мове. Караліна (1795—1885), гаспадыня вядомага адэскага салона, каханая Пушкіна і Міцкевіча, грамадзянская жонка генерала Віта. Адам (1801—1888), генерал-ад'ютант і генерал ад кавалерыі на рускай службе, бацька аферысткі Кацярыны Радзівіл. Эвеліна Канстанцыя Вікторыя (1803—1882), жонка французскага раманіста Бальзака. Аляксандра Аліна, жонка Аляксандра Манюшка, брата знакамітага кампазітара; жыла ў Варшаве. Паліна, жонка адэскага негацыянта Яна Рызніча (у першым шлюбе быў з Амаліяй Рызніч). Эрнэст (1812—1862), памешчык, з 1856 года насіў графскі тытул.

Літаратура

Спасылкі