Жужаль лясны (Carabus nemoralis) — від цвёрдакрылыя насякомых з падсямейства Carabinae унутры сямейства жужаляў.

Апісанне

Жукі жывуць на глебе ў парках, агародах, на пашах і суседніх лясістых мясцовасцях. Даўжыня цела імага 22-26 мм.

Арэал

Распаўсюджаны ў Еўропе — ад Іспаніі на ўсход да МасквыАпісанне, карта арэалу ў Ірландыі і фота. Інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку — у Канаду, дзе распаўсюдзіўся ва ўсіх правінцыях акрамя Манітобы; у ЗША, ад поўдня ўсходняга ўзбярэжжа Каліфорніі да Невады і Мантаны, на ўсходзе сустракаецца ў паўднёва-ўсходніх штатахАпісанне і фота.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1764 годзе Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Жужалі