«Падняты сцяг» — грамадска-палітычная газета-аднадзёнка Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая выйшла 16 жніўня 1923 года ў Вільні пад рэдакцыяй Лявона Рыдлеўскага. Інфарміравала пра развіццё беларускага тэатра, функцыянаванне Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, закрыццё польскімі ўладамі наступных беларускіх выданняў: «Наша будучыня», «Новае жыццё», «Саха», «Наша Жыццё» і «Наш Сцяг», а таксама пра канфіскацыю 15 нумароў перыядычных выданняў.

Спасылкі «Падняты сцяг» (16 жніўня 1923) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх

Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Заходняй Беларусі Катэгорыя:1923 год у Вільні Катэгорыя:З’явіліся ў 1923 годзе