Ятры́шнік мужчынскі (Orchis mascula) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—50 см, з двума авальнымі клубнямі. Сцябло прамастойнае, мясістае, з фіялетавымі плямамі знізу. Лісце шырокаланцэтнае, звужанае да асновы, даўжынёй 7—12 см, часта з фіялетава-пурпуровымі плямамі, сабранае каля асновы сцябла. Кветкі светла-пурпуровага, ружовага або бледна-фіялетавага колеру. Суквецце — разрэджаны колас. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі (Іран, Ірак, Ліван, Турцыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока), на Каўказе і Канарскіх астравахTaxon: Orchis mascula (L.) L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).
Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на вільготных лугах, узлесках і палянах, ускрайках балот, пераважна на карбанатных глебах. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені. Энтамафіл і анемахор. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (клубнямі).
Ахоўны статус Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га выданняўКрасная книга Республики Беларусь . Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Эстоніі, Паўднёвай Асеціі. Уключаны ў Дадатак II Канвенцыі CITES.
Гаспадарчае значэнне Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 472—473.
Спасылкі
Orchis mascula (L.) L. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Ятрышнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Міжземнамор’я Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1755 годзе