«Альманія — Вітаем у Германіі» () — мастацкі фільм 2011 года рэжысёра . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ведат Эрынджын, Фахры Агюн Ярдым, Лілай Хусэр.
Сюжэт 10 верасня 1964 года Германія адчыніла дзверы сотням тысяч працоўных эмігрантаў. Праз 45 гадоў сям’я Хюсэіна, які прыехаў сюды з Турцыі, значна павялічылася, у кожнага з сямейнікаў сваё жыццё і свае праблемы. Атрымаўшы пад старасць нямецкае грамадзянства, Хюсэін з жонкаю, дзецьмі ды ўнукамі выпраўляецца ў падарожжа ў Турцыю, каб нагадаць маладзейшым пра іх карані.
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 5 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2011 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2011 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі