Гомельскае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пачало складвацца ў лістападзе 1942 года, дзейнічала да верасня—лістапада 1943 года.
Гісторыя З першых дзён нямецкай акупацыі Гомельскі падпольны абком КП(б)Б арганізаваў два партыйныя цэнтры для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у паўднёвых і паўночных раёнах вобласці. Іх узначалілі А. А. Куцак (паўночныя раёны) і І. П. Кожар (паўднёвыя раёны). У ліпені—верасні 1942 года дзейнічаў штаб паўднёвай групы партызанскіх атрадаў, у лістападзе 1942 створаны штаб партызанскай групы партызанскіх атрадаў і некалькіх дыверсійных і арганізатарскіх груп, якія прыслалі з савецкага тылу. 5 лютага 1943 года штаб партызанскіх атрадаў паўднёвай групы перайменаваны ў штаб кіраўніцтва партызанскімі атрадамі, якому ў сакавіку—красавіку 1943 былі падпарадкаваны ўсе партызанскія фармірававанні, што дзейнічалі на тэрыторыі вобласці.
Партызанам Е. І. Барыкіну, А. Л. Ісачанку, П. І Кавалёву, І. П. Кожару, Ф. П. Котчанку, Ф. Я. Кухараву, Э. В. Лаўрыновічу, М. А. Міхайлашаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандаванне Камандзір — Ілья Паўлавіч Кожар, начальнік штаба — Емяльян Ігнатавіч Барыкін.
Склад У склад злучэння ўваходзілі: 1-я Буда-Кашалёўская партызанская брыгада; 1-я Гомельская партызанская брыгада; 8-я Рагачоўская партызанская брыгада; 10-я Журавіцкая партызанская брыгада; Партызанская брыгада «Бальшавік»; Добрушская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна; Партызанская брыгада «Жалязняк»; Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі; Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева; Партызанская брыгада імя М. А Шчорса; Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму»; Партызанская брыгада «Мсцівец»; Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава; 255-ы партызанскі полк; 2 асобна дзейныя атрады: 108-ы партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага; Партызанскі атрад імя С. М. Кірава; агульная колькасць — 16 300 партызан.
На тэрыторыі Гомельскай вобласці дзейнічалі партызанскія фармаванні, якія не ўваходзілі ў склад злучэння: Партызанская брыгада «Уперад»; Партызанскі атрад «Другія»; Партызанская група «Дружба»; Партызанская група «Бывалыя», агульная колькасць — 872 партызаны.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Гісторыя Гомельскай вобласці Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе