«Падзенне» або «Бункер» () — мастацкі фільм 2004 года рэжысёра Олівера Хіршбігеля. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Бруна Ганц, Александра Марыя Лара, Карына Харфух.
Сюжэт Красавік 1945 года. У абложаным савецкімі войскамі Берліне пануе хаос. Кіраўніцтва Трэцяга рэйха ў падземным бункеры пад райхсканцылярыяй з жахам назірае, як іх фюрэр усё больш страчвае сувязь з рэчаіснасцю. Канец перадвызначаны, але на берлінскіх вуліцах працягвае ліцца кроў. Шмат каму з немцаў спатрэбяцца гады, каб асэнсаваць катастрофу, якую прынёс іх грамадству нацызм.
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 33 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2004 года Катэгорыя:Фільмы Італіі 2004 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстрыі