Абрам Эмануілавіч Фрыдман (, г. Сураж, Бранская вобласць — ) — беларускі архітэктар-мастак.
Біяграфія Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1939 г. Працаваў галоўным архітэктарам Магілёва. Член КПСС з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Дзіпрагары, Аўтатрансбудпраекце ў Маскве. У 1947 годзе Упраўленне па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў РСФСР накіравала для працы ў архітэктурна-праектную майстэрню пры Упраўленні галоўнага архітэктара г. Бранска, пасля працаваў у праектнай канторы «Бранскаблпраект», Бранскім філіяле Маскоўскага рэспубліканскага праектнага інстытута «Расдзіпрасельбуд»Абрам Эммануилович Фридман (1911—1971).
З 1959 па 1971 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года.
Творчасць Аўтар праектаў клубных і бібліятэчных будынкаў, медыцынскіх устаноў, жылых дамоў у Бранску (1948—1959), жылых дамоў па Смаленскай шашы, шматкватэрнага на плошчы Перамогі, з памяшканнем урачыстых абрадаў па Ленінскай вуліцы (1959—1971) у Віцебску.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Зояй Озеравай.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Бранска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска