Гельмут Дуз (; ) — генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «А1».
Біяграфія Нарадзіўся 2 сакавіка 1971 года ў г. Клагенфурт (Аўстрыя). У 1990 годзе атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Інжынер па тэхнічных сродках сувязі», а ў 1993 скончыў Венскі ўніверсітэт у галіне бізнес-адміністравання і праграмавання. У 2002 годзе атрымаў другую адукацыю ў Дунайскім універсітэце па праграме MBA для кіраўнікоў.
Прафесійную кар’еру пачаў у 1992 годзе кансультантам па распрацоўцы і ўкараненні праграмн ага забеспячэння для кантролінгу. З 1996 года працаваў у холдынгу A1 Telekom Austria Group на розных кіруючых пасадах у фінансавым сектары. У 2004 годзе прызначаны дырэктарам Mobilkom Austria Group Services GmbH, а таксама членам выканаўчай рады Mobilkom Austria Group.
З 4 снежня 2007 года працуе генеральным дырэктарам беларускага сегмента A1 Telekom Austria Group — унітарнага прадпрыемства «А1».
У 2009 годзе Гельмут Дуз стаў адным з 40 лаўрэатаў прэміі «GTB’s Forty under Forty 2009» па меркаванні экспертнай групы выдання Global Telecoms Business. У 2019 Гельмут быў узнагароджаны ўзнагародай «Медыяперсона года» за рэбрэндынг А1.
У лістападзе 2020 года ажаніўся.
Хобі Гуляе ў гольф.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Аўстрыі