«Начны цягнік да Лісабона» () — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра . Галоўную ролю ў фільме выканаў Джэрэмі Айранс.

Сюжэт Швейцарскі настаўнік гісторыі жыве ў Берне самым звычайным жыццём бяздзетнага разведзенага мужчыны: навучае ў школе, захапляецца вывучэннем моваў, збірае рэдкія кнігі, гуляе сам з сабой у шахматы. Аднаго дня па дарозе на працу ён сустракае дзяўчыну, якая спрабуе скочыць з мосту, яму ўдаецца ўратаваць яе і прывесці з сабой на заняткі. Аднак дзяўчына неўзабаве збягае, пакінуўшы настаўніку толькі плашч, у якім той знаходзіць кнігу невядомага партугальскага аўтара, а ў ёй — два квіткі на начны цягнік да Лісабона. Зачытаўшыся кнігай, настаўнік пастанаўляе кінуць свае працоўныя абавязкі і паехаць у Лісабон, каб паспрабаваць адшукаць аўтара кнігі, а таксама — след таямнічай дзяўчыны.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2013 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Партугаліі Катэгорыя:Фільмы Біле Аўгуста