Акупа́цыя Іра́ка (, ) — перыяд пасля ўварвання ЗША у Ірак, падчас якога амерыканская армія разам з некаторымі саюзнікамі зрынула рэжым Садама Хусейна і ўсталявала сваю ваенную адміністрацыю, паступова фарміруючы новы ўрад. У заходніх крыніцах прынята вызначаць пачатак гэтага 1 мая 2003 года, калі супраціў іракскіх уладаў быў цалкам зламаны, а канчатак ставіць на 15 снежня 2011 года, калі большая частка замежных войскаў, акрамя некаторых ваенных спецыялістаў, была выведзена.

Гэты перыяд у гісторыі Ірака суправаджаўся карэннымі пераўтварэннямі, звяржэннем аўтарытарнага рэжыма, дэмакратызацыяй і лібералізацыяй краіны, рэальным ажыццяўленнем палітычных правоў грамадзян, нармалізацыяй адносін з шэрагам дзяржаў, з якімі да гэтага меліся напружаныя і часам варожыя адносіны. Таксама завяршыўся прыгнёт асобных этнарэлігійных груп. Усё гэта было спалучана з пачаткам кровапралітнага канфлікту, міжканфесійнай варожасці, ростам актыўнасці ісламарадыкальных арганізацый і пагаршэннем сацыяльна-эканамічнага становішча.

Перадгісторыя

У 1980-я паміж амерыканскімі і іракскімі ўладамі меліся добрыя ўзаемаадносіны. Нягледзячы на Халодную вайну і сацыялістычную арыентацыю апошніх, Ірак на чале з Садамам Хусейнам і партыяй Баас карыстаўся падтрымкай не толькі Савецкага Саюза, але і ЗША. Галоўным чынам гэта было абумоўлена Ірана-іракскай вайной, дзе Багдаду супрацьстаяў тэакратычны Іран, чые амбіцыі пагражалі амерыканскім інтарэсам у рэгіёнеТарасов А. Н. Персидские фэнтези, или «Всемирный еврейско-бехаитский заговор»Аятолла Хомейни против «белой революции». Иран: новые идеи и старые мотивыСтрашный Тегеран: Хомейни глазами разведчика // Новая газета. 2.07.2001.

Пасля заканчэння вайны Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад суседняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд. долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд. дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснавана брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі іракскага ўзбярэжжаВойна в Персидском заливе. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыюFriedman, Alan. Spider's Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993.. Ужо з пачаткам вайны ў Персідскім заліве амерыканцы занялі бок Кувейта, а неўзабаве сабралі кааліцыю і разграмілі іракскае войска. Пасля гэтых падзей Садам Хусейн яшчэ застаўся пры ўладзе, здушыў паўстанні курдаў на поўначы і шыітаў на поўдні. Сілы кааліцыі працягвалі ажыццяўляць патруляванне Ірака, між тым як іракскі лідар імкнуўся вызваліцца ад кантролю замежных войск. Адначасова Савет бяспекі ААН прымае рашэнне аб прыбыцці на іракскую тэрыторыю Спецыяльнай камісіі, мэтай якой з’яўлялася ажыццяўленнем нагляду за вытворчасцю зброі масавага паражэння. Нягледзячы на ​​паспяховае выкананне міжнародных патрабаванняў, у 1998 годзе ўрад Ірака адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з ААН і настаяў на рэарганізацыі камісіі. Акрамя гэтага, з боку краін кааліцыі былі створаны спецыяльныя нелётныя зоны для баявой авіяцыі Ірака, з мэтай абароны курдаў і шыiтаўВойна в Ираке.

11 верасня 2001 г. адбылася тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр, у якой загінула больш за 2500 чалавек. Адказнасць за гэты тэракт узяла на сябе арганізацыя «Аль-Каіда». Амерыканскія ўлады абвінавацілі Садама Хусейна ў дачыненні да атакі, мяркуючы, что ён дапамагае тэрарыстам. Адначасова Багдад быў западозраны ў аднаўленні распрацовак забароненых відаў узбраенняў. Урад ЗША патрабаваў зноў увесці Спецыяльную камісію на тэрыторыю Ірака. Ужо ў 2002 годзе, атрымаўшы згоду Садама, у краіну зноў трапляюць інспектары ААН, якія не знайшлі доказаў гэтаму сцвярджэннюДоказательства непреодолимой силы: предъявил Колин Пауэлл в Совете Безопасности ООН // Газета "Коммерсантъ" №21 от 07.02.2003, стр. 9. Аднак 5 лютага 2003 года Колін Паўэл, дзяржсакратар ЗША, на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН выступіў з дакладам аб зброі масавага знішчэння ў Іраку, што хавалася ад Спецыяльнай камісіі. Ім жа была прадэманстравана прабірка з белым субстратам, які чыноўнік назваў пробамі біязброіПауэлл прислушался к жене /ДЕНЬ/. Гадамі праз высветлілася, што ў пасудзіне знаходзіўся звычайны парашокКолин Пауэлл требует ответов по поводу лжи относительно оружия массового уничтожения в Ираке // ИноСМИ (пераклад артыкула The Guardian), 17 февраля 2011. Хоць неаднаразова сцвярджалася, што чыноўнік выдаў змесціва прабіркі за ўзор іракскага зброі масавага паражэння (якая так і не была знойдзена пасля ўварвання) з мэтай пераканаць слухачоў у яго існаванні — і ў неабходнасці ваеннай аперацыі ў Іраку. Аднак са стэнаграмы і відэазапісу пасяджэння Савета Бяспекі вынікае, што Паўэл паказваў прабірку як узор аб’ёму чайнай лыжкі: такая колькасць сухога парашка з агентамі сібірскай язвы прывяло да прыпынку працы Кангрэса ў 2001 годзе.

Тым не менш ЗША і іх саюзнікі рыхтаваліся да сілавога развіцця падзей. У Кувейце яны збіраюць групоўку войск у больш за 300 тысяч чалавек, якая пазней была падтрымана курдскімі баевікамі. На той момант Багдад лічыўся пагрозай як для саміх ЗША, так і для іх саюзнікаў у рэгіёне. Адначасова Ірак займаў выгаднае геаграфічнае становішча і валодаў значнымі запасамі энергетычных рэсурсаў, а кантроль над дзяржавай адкрываў дадатковыя магчымасці для ліквідацыі не менш небяспечных рэжымаў у суседніх краінах, якія падазраваліся ў супрацоўніцтве з тэрарыстамі, парушэннях правоў чалавека і антыамерыканскай палітыцыГеополитические аспекты войны в Ираке.

Ужо 20 сакавіка кааліцыя ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні яна разбівае іракцаў. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай армііХроника военной операции США против Ирака в 2003 году.

Прававы статус

Згодна з артыкулам 42 Гаагскай канвенцыі, «тэрыторыя лічыцца акупаванай, калі яна фактычна знаходзіцца пад уладай варожай арміі»Laws of War: Laws and Customs of War on Land (Hague IV); 18 October 1907. The Avalon Project, Yale Law School. Могуць узнікнуць сітуацыі, калі былы акупант захавае ваенную прысутнасць у краіне са згоды законнага ўрада ў рамках мер бяспекі (напрыклад, ваенная прысутнасць ЗША ў Японіі і Германіі). Законнасць такога пагаднення і яго легітымнасць падлягаюць міжнароднаму прызнанню, пасля чаго члены міжнароднай супольнасці аднаўляюць дыпламатычныя і палітычныя адносіны з нацыянальным урадамResearch Initiative Policy Brief (ed., concerning the application of international humanitarian law).

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546 ад 2004 года меркавала завяршэнне акупацыі і пераход поўнай адказнасці і паўнамоцтваў да суверэннага і незалежнага часовага ўраду Ірака, калі гэтага запатрабуе ён самIraq Resolution Endorses Plan for Transition, Elections . U.N. Security Council Resolution 1546, 8 June. Пасля ААН і асобныя краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны з Часовым урадам, які пачаў планаванне выбараў і напісанне новай канстытуцыі. У студзені 2005 года пасол ЗША ў Іраку Джон Неграпонтэ заявіў, што амерыканскі ўрад будзе выконваць гэтую рэзалюцыюMacAskill, Ewen, Richard Norton-Taylor, and Rory McCarthy, "US and UK look for early way out of Iraq". The Guardian, 22 January 2005.

10 мая 2007 года 144 іракскіх парламентарыяў падпісалі петыцыю, якая заклікала Злучаныя Штаты ўсталяваць графік вываду свайго кантынгентуIraq Bill Demands U.S. Troop Withdraw Associated Press, Fox News, 10 May 2007. 3 чэрвеня іракскі парламент прагаласаваў 85 галасамі супраць 59 за тое, каб запатрабаваць ад урада Ірака пракансультавацца з парламентам перад запытам дадатковага падаўжэння мандата Савета Бяспекі ААН на аперацыі кааліцыі ў Іраку. Мандат ААН у адпаведнасці з Рэзалюцыяй 1790 Савета Бяспекі ААН скончыўся 31 снежня 2008 года.

Ваенны кантынгент

На этапе ўварвання амерыканскія сілы былі падтрыманы падраздзяленнямі Вялікабрытаніі, Польшчы і Аўстраліі, але з цягам часу склад кааліцыі расшырыўся да 49 дзяржаў. У дадатак да падтрымання правапарадку і беспекі асобных аб’ектаў прыцягваліся найміты прыватных ваенных кампаній. Для зручнасці краіна была падзелена на некалькі зон адказнасці. Багдад, «суніцкі трохвугольнік», паўночныя раёны Ірака і заходняя правінцыя Аль-Анбар кантраляваліся амерыканскімі ваеннымі. Населеныя шыітамі раёны на поўдзень ад Багдаду былі зонай шматнацыянальнай дывізіі, якая складалася з падраздзяленняў Польшчы, Іспаніі, Італіі, Украіны і некалькіх краін Цэнтральнай Амерыкі. На крайнім поўдні ў Басры дыслакаваўся брытанскі кантынгент. Знаходжанне замежных войск на тэрыторыі Ірака ўпершыню было санкцыянавана Саветам Бяспекі ААН у 2004 годзе (рэзалюцыя 1546) і далей падаўжалася ў адпаведнасці з рэзалюцыямі 1637, 1723 і 1790Report of the Secretary-General on children and armed conflict in Iraq, p. 5. . Разам з тым у жніўні 2003 года Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю 1500, якая абвяшчала стварэнне місіі UNAMI. Са студзеня 2004 года ахову місіі ААН у Багдадзе ажыццяўляла воінскае падраздзяленне з Фіджы. У 2005—2008 гадах пад сцягам ААН служылі таксама батальён з Грузіі і брыгада з Паўднёвай Карэі. У той жа час удзел асобных дзяржаў у аперацыі кааліцыі супярэчыщ іх уласным канстытуцыям. Так, згодна з пастановай суда, удзел японскіх войскаў у Іракскім канфлікце з’яўляўся парушэннем артыкула 9 Канстытуцыі ЯпонііHigh court: ASDF mission to Iraq illegal // "The Japan Times" от 17 апреля 2008.

Аднымі з асноўных мэт саюзнікаў, акрамя дасягнутага звяржэння щрада Садама Хусейна, былі выяўленне зброі масавага паражэння і доказаў супрацоўніцтва былога рэжыму з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Так, у 2004 годзе ваеннаслужачыя Польшчы і ЗША знайшлі ў Іраку боепрыпасы з хімічнай зброяйUpdate on chemical demilitarisationНайденное в Ираке химическое оружие признано смертельно опасным. Аднак, як высветлілася пазней, знойдзеныя снарады ўтрымлівалі толькі рэшткі рэчываў, што знішчаліся пад наглядам прадстаўнікоў ААН яшчэ ў 1990-я гады. 6 кастрычніка 2004 года арганізацыя Iraq Survey Group (яна з’яўлялася пануючай у справе пошукаў ЗМЗ) афіцыйна заявіла, што на момант уварвання замежных сіл у 2003 годзе Ірак не меў ніякіх забароненых сродкаўСША официально признали, что у Саддама не было ОМП. Сувязь Садама з тэрарыстамі таксама не была даказана.

Пік для акупацыйных сіл прыйшоўся на 2007 год, калі толькі амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку знаходзілася 168 тысяч.

У той жа час адбывалася скарачэнне колькасці ўдзельнікаў. Першай яшчэ ў 2004 годзе кааліцыю пакінула Іспанія. Да 31 снежня 2008 года ў краіне, акрамя амерыканскіх і брытанскіх часцей, заставаліся толькі падраздзяленні Аўстраліі, Румыніі, Сальвадора і ЭстонііВ. П. Юрченко «Военно-политическая обстановка в Ираке (декабрь 2008 года)». Да жніўня 2009 года Ірак пакінулі ўсе, але брытанцы і амерыканцы працягвалі дзейнічаць, хоць паступова скарачалі свае кантынгентыСледующие 1,5 года станут определяющими для миссии США в Ираке — Обама.

Мерапрыемствы Дзяржаўна-палітычныя працэсы