Грыфала мнагашапкавая, Грыфала кучаравая ці Грыб-баран (Grifola frondosa) — грыб сямейства .
Біялагічнае апісанне
Грыб аднагадовы, буйны. Пладовыя цела грыбоў дыяметрам 10-40 см, часам да 80 см і вагай да 10 кг. Яны складаюцца з цэнтральнага пянька з адыходзячымі ад яго шматлікімі галінаванымі ножкамі, якія заканчываюцца плоскімі капялюшыкамі шырынёй 4-8 смГрифола курчавая, или гриб-баран — Grifola frondosa (Fr.) S. F. Gray . Паверхня капялюшыка радыяльна-маршчыністая, шурпатая, арэхавая, часам бурая, у кірунку да ножкі заўсёды больш светлая. Пах прыемны, захоўваецца пры высушванні.
Споравы парашок белы.
Арэал
Расце ў Еўропе, на Каўказе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі, прарастае таксама і на Беларусі.
Распаўсюд і экалогія
Грыб расце з сярэдзіны жніўня да канца верасня ў шыракалістых лясах ў аснаванні старых дубоў, радзей клёнаў (на поўдні ў букаў і каштанаў), сустракаецца рэдка, не штогод. Расце хутка, выклікае белую асяродкавую гнілатуВячеслав Степанов: Грибы Калужской области -Грифола курчавая (Grifola frondosa) , заражэнне адбываецца праз міцэлій, які распаўсюджваецца ў глебе ад аднаго дрэва да іншага. Пладовыя целы размяшчаюцца нярэдка на некаторай адлегласці ад ствала, з каранямі якога яны злучаны міцэліем, з'яўляюцца ў ліпені — верасні. Грыб за 10 сутак можа дасягнуць 1 м у дыяметры і важыць да 20 кг.
Ядомасць Грыб ядомы.
Спасылкі Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Фамітапсідавыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы