Генадзь Іванавіч Чы́рван (нар. , ст. Пішчалкіна, Санкоўскі раён, Калінінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1964 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у ДПІ лёгкай прамысловасці, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белпрампраекце. Заснаваў «Творчую майстэрню архітэктара Чырвана Г. І.».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя камвольнага камбіната (1975), комплекс НВА «Гранат» (1979), прыхадскі будынак і Успенская царква ў Бяларучах, Дабравешчанская царква ў Лясным, царква ў імя святога Дзімітрыя Растоўскага з брамай у Міханавічах, Царква ў гонар Раства Хрыстава ў Наваселлі, Раства-Багародзіцкая царква ў Старым Сяле, Свята-Пакроўская царква ў ЧачкавеAрхитектор: Чирвон Геннадий Иванович.
Узнагароды Узнагароджаны сярэбраным (1964) і бронзавым (1986) медалямі ВДНГ БССР.
Сям’я Меў дачку Выкторыю (у замужжы Чугай), таксама архітэктараПРОЕКТ ЧАСТНОГО ДОМА. СОВЕТЫ АРХИТЕКТОРА .
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска