Георгій Рафаілавіч Маля́ўскі () — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1990).
Біяграфія Скончыў у 1970 годзе акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі РСФСР В. П. Рэдліх)Георгій Маляўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Георгій Маляўскі разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэстуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .
Памёр 31 жніўня 2024 года.
Творчасць Характарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камедыйным плане. Сярод роляў: паштмайстар Шлекін («Рэвізор» М. Гогаля), Антоніо («» У. Шэкспіра), Ферчайлд («» Б. Брэхта), Клеонт («» Мальера), Бургамістр («» Я. Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В. Шукшына), Ксяндзоў («Апошні шанц» В. Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А. Дударава, А. Жука), Старо («Пакуль не сцямнела» У. Дазорцава), іван («Там і тут» Д. Кавачэвіча), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх, М. Чарота), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» і ), Радзівіл Чорны («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Падкаморы («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Архімандрыт («Дзве душы» М. Гарэцкага), Канстанцін Сяргеевіч («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Морыс Ходжэр («Юбілей ювеліра» ).
З найбольш значных роляў: А. А. («» С. Мрожака), Ян Дабровіч («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча).
Літаратура
Спасылкі Георгій Маляўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР