Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. , Крычаў Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003). Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.
Біяграфія Скончыла Белгародскі тэхналагічны інстытут будаўнічых матэрыялаў імя Я. А. Грышманава (інжынер-хімік-тэхнолаг), Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (вядучы спецыяліст па кіраванню).
Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Крычаўскім цэментна-шыферным камбінаце. Працавала электразваршчыцай на Гродзенскім камбінаце будматэрыялаў, інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха Смаргонскага камбіната сілікатабетонных вырабаў, сакратаром партыйнай арганізацыі, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Смаргоньсілікатабетон», намеснікам Міністра прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР, намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьГолубева Таццяна ГенадзеўнаПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Намеснікі міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання