Анатоль Уладзіміравіч Паўловіч (нар. , в. Зароўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.
Біяграфія Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам Адзінаццатага дзяржаўнага падшыпнікавага завода (ДПЗ-11) у горадзе Мінску. Працаваў намеснікам начальніка цэха, намеснікам начальніка аддзела, сакратаром парткама ДПЗ-11, намеснікам начальніка аддзела арэнднага прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод», галоўным тэхнолагам — начальнікам аддзела галоўнага тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства, намеснікам тэхнічнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняўПАВЛОВИЧ АНАТОЛИЙ ВЛАДИМИРОВИЧ.
Узнагароды Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання