Джамаат ат-Таўхід валь-Джыхад (, Армія адзінабожжа і джыхаду) — ісламарадыкальная групоўка пад лідарствам Абу Мусаба аз-Заркаві, створаная ў 1999 г. з мэтай звяржэння іарданскага рэжыму, які аз-Заркаві лічыў неісламскім, і ўстанаўлення Ісламскай дзяржавы. Пасля ўварвання войск міжнароднай кааліцыі ў Афганістан аз-Заркаві перабраўся ў Ірак. Лічыцца, што ён адказны за стварэнне «Ансар аль-Іслам» у 2001 годзе.

Пасля пачатку амерыканскага ўварвання ў Ірак «Джамаат ат-Таўхід» ператварыўся ў развітую сетку з мноствам арабскіх баевікоў і замежных наймітаў. Мэтамі групы былі звяржэнне пераходнага ўрада, зачыстка Ірака ад шыітаў і стварэнне Ісламскай дзяржавы. Акцыі заключаліся ў выкарыстанні шахідамабіляў, самаробных выбуховых прылад і тактыкі гарадской герыллі. Група стала шырока вядомай па відэа ў Інтэрнэце з абезгалоўліваннем замежных закладнікаў.

У кастрычніку 2004 года аз-Заркаві даў прысягу Усаме бен Ладэну, назваўшы сваю арганізацыю «Аль-Каідай у Іраку».

Спасылкі Brutal kidnappers gaining in popularity The Guardianon September 21, 2004 Profile: Tawhid and Jihad group BBC News on October 8, 2004 Purported Zarqawi letter Coalition Provisional Authority

Катэгорыя:Іракскія паўстанцы Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Аль-Каіда