Іна Іванаўна Барыева (нар. , Мядзел Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, настаўнік рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры. Працоўную дзейнасць пачала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры Мядзельскай сярэдняй школы № 2 Мінскай вобласці. Працавала другім сакратаром Мядзельскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», загадчыкам аддзела па справах моладзі Мядзельскага райвыканкама, спецыялістам па экалагічнай асвеце дзяржаўнай прыроднай установы «Нацыянальны парк „Нарачанскі“» Мядзельскага раёна, вядучым спецыялістам, начальнікам аддзела па справах моладзі Мінскага аблвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняБАРИЕВА ИННА ИВАНОВНА ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання В МЯДЕЛЕ — НОВЫЙ ЗАМЕСТИТЕЛЬ ПРЕДСЕДАТЕЛЯ РАЙИСПОЛКОМА ПО СОЦИАЛЬНЫМ ВОПРОСАМ.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання