Надзея Антонаўна Шыдлоўская (, в. Цалевічы, , Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1965 г. — старшы тэхнік, архітэктар, галоўны архітэктар аддзела генпланаў і прамвузлоў у Белпрампраекце, з 1979-га — архітэктар Савецкага агульнабудаўнічага трэста ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы, з 1984-га — кіраўнік групы прамвузлоў, з 1987 года — начальнік аддзела генплана ў Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы газавай апаратуры ў Навагрудку (1966), аўтатрактарнага электраабсталявання ў Барысаве (1968), філіял Мінскага трактарнага (1984) і ліцейна-кавальскага (1986) заводаў у Смаргоні, праекты планіроўкі прамвузлоў у Слуцку (1968), Пінску (1969), Магілёве (1970), Кобрыне (1972), Барысаве (1974), Маладзечне (1984).

Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1974).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Смаргоні Катэгорыя:Архітэктары Слуцка Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Кобрына Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна