Вера Ільінічна Юрціна (, Палтава, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працавала ў Кузбасгарпраекце ў Новакузнецку, Казгарбудпраекце ў Алма-Аце, з 1971 года — у Мінскпраекце, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белжылпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы гарадоў Шэлек і Шыелі (1963—1965), мікрараён № 16 у Новакузнецку (1966), ПДП Сяміпалацінска (1968), жылы раён у Арале Казахскай ССР (1968), жылыя дамы па вул. Брэсцкай (1976— 78), праекты капітальнага рамонту жылых дамоў, школ, дашкольных устаноў, добраўпарадкаванне часткі вул. Я. Коласа (1975—1983), рэканструкцыя дзіцячага садка № 204 з плавальным басейнам (1986) у Мінску.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Барысам Юрціным.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Казахстана Катэгорыя:Архітэктары Мінска