Тамара Іванаўна Навасад (нар. , в. Труханавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, настаўнік рускай мовы і літаратуры. Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 2 горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці. Працавала выхавацелем школьнага інтэрната Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, старшай піянерважатай Краснасельскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, дырэктарам Дома піянераў горада Ваўкавыска. Была арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 6 горада Ваўкавыска. Займала пасаду дырэктара ўстановы адукацыі «Гімназія № 2 г. Ваўкавыска».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняНОВОСАД ТАМАРА ИВАНОВНА .
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання