Чэслаў Фаміч Шмігіра (нар. , в. Смаліха Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны заатэхнік. Працоўную дзейнасць пачаў вучнем слесара Іўеўскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка» Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў ветсанітарам, загадчыкам жывёлагадоўчай фермы саўгаса «Навадворскі» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Быў загадчыкам фермы саўгаса «Слонімскі», намеснікам старшыні калгаса «Перамога». Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Ф. Э. Дзяржынскага Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканняШМИГИРО ЧЕСЛАВ ФОМИЧ .

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання