Наталля Алегаўна Курэк (нар. , Мінск) — беларускі ўрач і палітык.

Біяграфія Скончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік. Працоўную дзейнасць пачала медыцынскім рэгістратарам 9-й паліклінікі г. Мінска. Пасля заканчэння інстытута працавала ўрачом-інтэрнам 8-й гарадской гінекалагічнай бальніцы, урачом акушэрам-гінеколагам 17-й жаночай кансультацыі і 8-й гарадской гінекалагічнай бальніцы. Была клінічным ардынатарам спецардынатуры кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Затым працавала ўрачом акушэрам-гінеколагам і загадчыкам гінекалагічнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па родадапамозе 6-й клінічнай бальніцы. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гарадскі клінічны радзільны дом № 2» г. Мінска.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняКурек Наталья Олеговна . Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.

Узнагароды Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .

Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання