Берасця́нская вуліца () — вуліца ў Савецкім і Партызанскім раёнах Мінска.

Гістарычна праходзіла праз прадмесце Доўгі Брод. Назву вуліца атрымала ў канцы ХІХ ст., хутчэй за ўсё, ад назвы горада БерасцяВ. В. Жыбуль. Я. САТУНОЎСКІ І Е. ЛОСЬ: НЕВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧЫХ СУВЯЗЕЙ .

Размяшчэнне Мае ламаную форму. Пачынаецца каля вуліцы Чапаева і ідзе ў паўночна-ўсходні бок, з захаду прымыкае Мар’еўская вуліца, перасякае вуліцы Казлова, Чырваназоркавую, каля дома № 24 паварочвае ў паўночна-заходнім кірунку, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Залатая Горка. Працягласць складае 1,2 км.

Забудова

№ 17 — жылы дом (архітэктар Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў, Э. Левіна). № 22 — Пасольства Кітая ў Беларусі. № 24 — жылы дом (архітэктар Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў, Э. Левіна).

(Вуліца Залатая Горка, 18, корпус 1) — Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л. Александроўскай (1973, архітэктар Д. Кудраўцаў).

Азелянённыя тэрыторыі

На вуліцы размешчаны сквер горада-пабраціма Чанчунь, Вайсковыя могілкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск) Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск) Катэгорыя:Берасцянская вуліца (Мінск)