Яўген Станіслававіч Зайцаў (нар. , Мсціслаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваеннае камандна-інжынернае вучылішча ракетных войскаў імя Маршала Савецкага Саюза М. І. Крылова, Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства.

З 1992 года праходзіў ваенную службу на розных пасадах — ад інжынера аддзялення ракетнага палка да камандзіра артылерыйскай брыгады. З 2012 года па 2019 год — ваенны камісар Брэсцкай вобласці, начальнік Брэсцкага гарнізона.

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання, дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» II і III ступеніЗайцаў Яўгеній Станіслававіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання