Аляксандр Іванавіч Саракач () — беларускі палітык.

Біяграфія Нарадзіўся 11 жніўня 1963 года ў в. Леднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер-электрык», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з прысваеннем кваліфікацыі «Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання».

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у Савецкай Арміі. З 1987 года працаваў на Мінскай нафтабазе ў г. Фаніпаль Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Прайшоў працоўны шлях ад слесара кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі трэцяга разраду Мінскай нафтабазы да галоўнага інжынера рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта—Мінскаблнафтапрадукт» г. Фаніпаля Дзяржынскага раёна. У 2012—2014 гадах працаваў старшынёй Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэтаФанипольский городской исполнительный комитет возглавил Александр Саракач.

З’яўляўся дэпутатам Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, старшынёй Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

З 6 снежня 2019 года па 22 сакавіка 2024 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Дзяржынскай выбарчай акрузе № 71, з’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі. У цяперашні час — дэпутат Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання.

З 25 сакавіка 2024 года — старшыня Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Пражывае ў г. Фаніпалі.

Сям’я Жанаты, мае сына і дачку.

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэтаСаракач Аляксандр Іванавіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Старшыні Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 29-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі