Жэшоўскі ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Жэшаў.
Гісторыя Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1965 года, калі была створана Вышэйшая педагагічная школа ў Жэшаве. У 1969 годзе ў Жэшаве быў створаны філіял Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а ў 1973 годзе — факультэт эканомікі вытворчасці і гандлю ў сельскай гаспадарцы Сельскагаспадарчага ўніверсітэта імя Гуга Калантая ў Кракаве. 1990-я гады азнаменаваліся інтэнсіўнымі намаганнямі па стварэнні асобнага ўніверсітэта.
1 верасня 2001 года з’яўляецца афіцыйнай датай стварэння ўніверсітэта, які быў утвораны ў выніку аб’яднання трох існуючых у Жэшаве вышэйшых навучальных устаноў: Вышэйшай педагагічнай школы, філіяла Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а таксама мясцовага факультэта Сельскагаспадарчай акадэміі. Першым рэктарам стаў прафесар Тадэуш Лютэк.
У 2006 годзе з нагоды пяцігоддзя ўніверсітэта ў якасці нябеснай апякункі ўніверсітэта была абраная Святая Ядвіга Анжуйская.
Структура калегіум гуманітарных навук калегіум сацыяльных навук калегіум прыродазнаўчых навук калегіум медыцынскіх навук
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Жэшаў Катэгорыя:2001 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы