Ігар Феліксавіч Мартынаў (нар. , Віцебск) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца членам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Біяграфія Скончыў Алма-Ацінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя Маршала Савецкага Саюза І. С. Конева, камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, начальніка аддзела Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісара Віцебскай вобласці.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку медалём «За бездакорную службу» II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьМартынаў Ігар Феліксавіч .

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Ваенныя Беларусі