По́рплішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Порплішча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сітцаўскага (7 населеных пунктаў: Воўкава, Дзядкі, Кабялі, Коршуна, Паўлавічы, Цецеравінцы, Ходараўка), Докшыцкага (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары) і Валодзькаўскага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Брычанькі, Крывашына, Порплішча, Раёўка і Чачукі) сельсаветаўРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2..
29 снежня 1961 года ўтвораны зноў у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Порплішча ў складзе 42 населеных пунктаў: 17 населеных пунктаў Крулеўшчынскага сельсавета (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка), 5 населеных пунктаў Сітцаўскага сельсавета (Асановічы, Вешняе, Грабучае, Уздзеўшчына, Цецеравінцы) і 20 населеных пунктаў Докшыцкага сельсавета (Астраўлянка, Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Пунішча, Тадэвушава, Харошая Ель I, Харошая Ель II, Цялешына, Чабаданы і Шантары)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Порплішчанскага сельсавета 34 населеныя пункты. 21 верасня 1987 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Тадэвушава, Харошая Ель II, Чабаданы і Шантары)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі, з іх 94,7 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 915 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1961 годзе