Павел Леанідавіч Паканечны (нар. , в. Ашмянцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі спецыяліст па надзвычайных сітуацыях, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
Праходзіў службу пажарным, камандзірам аддзялення, начальнікам каравала, намеснікам начальніка часці, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь».
Выбіраўся дэпутатам Ваўкавыскага раённага Савета Дэпутатаў дваццаць сёмага і дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступеніПаканечны Павел Леанідавіч.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання