Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. , Шчучын Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік. Кандыдат палітычных навук (2023)Государственная пограничная политика Республики Беларусь как фактор обеспечения национальной безопасности: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата политических наук: специальность 23.00.02.
Біяграфія Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА імя Ю. У. Андропава, Маскоўскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, Пагранічную акадэмію ФСБ Расійскай Федэрацыі.
Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, камандзіра роты, інжынера аддзела вайсковай часці 1725 (г. Нагінск), намесніка камандзіра вайсковай часці 1234 (г. Ліда), першага намесніка камандзіра — начальніка аператыўнага ўпраўлення вайсковай часці 2034 (г. Полацк), намесніка начальніка першага ўпраўлення — начальніка першага аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальніка Смаргонскай пагранічнай групы.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага склікання.
З красавіка 2024 г. па сакавік 2026 г. — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, з лістапада 2024 — загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 3 сакавіка 2026 прызначаны намеснікам адказнага сакратара — начальнікам Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў Рэспубліцы Беларусь.Разгляд кадравых пытанняў
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьМаркевіч Аляксандр Іванавіч, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 28 лістапада 2022 г. № 819 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь .
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Ваенныя Беларусі