Наталля Эдуардаўна Тарасенка (нар. 21 мая 1970, в. Махава, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія Нарадзілася 21 мая 1970 года ў вёсцы Махава Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання»; Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Практычная псіхалогія».
Працавала настаўнікам пачатковых класаў Камінтэрнаўскай, Раманавіцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна; настаўнікам пачатковых класаў, педагогам-псіхолагам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна; начальнікам аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-сельскай акругі № 88. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў».
Крыніцы
Спасылкі Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў