Віталь Ігаравіч Чудовіч (нар. , Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам, прыёмшчыкам лакаматываў, галоўным тэхнолагам, начальнікам лакаматыўнага дэпо Орша імя К. С. Заслонава рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняЧудовіч Віталій Ігаравіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі