Георгій Уладзіміравіч Бальшакоў (, в. Астроўшчына, , Беларуская ССР) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
У гады Вялікай Айчыннай вайны партызан 3-й Беларускай партызанскай брыгады, з 1943 года у радах РСЧА. Пасля вайны працаваў старшынёй Сястронскага сельсавета, з 1950 года сакратаром Полацкага раённага выканаўчага камітэта. З 1955 года да выхаду на пенсію быў старшынёй калгаса «Новыя Гараны».
Узнагароды ордэн Леніна (1971) Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн «Знак Пашаны» (1966)
Літаратура Узнагароджаныя ордэнам Леніна // Памяць: Гісторыка-дакументальныя хроніка Полацкага раёна / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч; уклад. С. С. Чарняўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Вышэйшая школа, 1999. — С. 630. — ISBN 985-06-0447-6.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні калгасаў