Поль Мары́ Верле́н (;  — ) — французскі паэт, заснавальнік літаратурнага імпрэсіянізму і сімвалізму.

Беларускія пераклады Поля Верлена перакладаў Максім Багдановіч, ён планаваў уключыць 22 вершы французскага дэкадэнта ў свой зборнік «Вянок». Таксама паэзію Верлена перакладалі беларускія паэты і літаратуразнаўцы Алег Лойка, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, паасобныя вершы пераклалі Сцяпан Ліхадзіеўскі, Леанід Дранько-Майсюк, Галіна ДубянецкаяГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

У месяцавым ззянні: Выбранае / Уклад., пер. А. Лойкі; Уступ. арт. Б. Міцкевіча. — Мн.: Мастац.літ., 1974. — (Паэзія народаў свету). Лірыка, пер. М. Багдановіча, А. Лойкі, Л. Дранько-Майсюка. У кн.: Ф. Петрарка. Санеты; Дж. Г. Байран. Паломніцтва Чайльд-Гарольда: лірыка, паэмы; П. Верлен. У месяцавым ззянні: лірыка / Уклад. С. Панізніка. — Мн.: Юнацтва, 1994. — (Школьная бібліятэка). — С. 159—263. Выбраная лірыка, пер. М. Багдановіча, Л. Баршчэўскага, Л. Дранько-Майсюка, А. Хадановіча. — Мн.: Зміцер Колас, 2022. — (Паэты планеты).

Спасылкі

Поль Верлен — Мастацтва паэзіі ў перакладзе Галіны Дубянецкай

Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты