Прыродазнаўчы ўніверсітэт у Познані () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.
Гісторыя Вытокі ўніверсітэта сягаюць у 1870 год, калі стараннямі Аўгуста Цяшкоўскага пад Познанню была створана вышэйшая сельскагаспадарчая школа. Яна была адзінай польскай вышэйшай школай на польскіх землях на тэрыторыі Прусіі. Установа існавала ўсяго сем гадоў і была ліквідаваная ўказам прускага канцлера Бісмарка.
Калі яшчэ ў 1919 годзе, падчас баёў Вялікапольскага паўстання, пачаў сваю дзейнасць універсітэт, названы першапачаткова Wszechnicą Piastowska, а потым Пазнаньскім універсітэтам, яго неад'емнай часткай быў аграрна-лясны факультэт. Заняткі на факультэце пачаліся ўжо ў кастрычніку 1919 года. Тады ж быў заснаваны дэндралагічны сад. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1949 годзе, знаходзячыся ў структурах Пазнаньскага ўніверсітэта, быў створаны сельскагаспадарчы факультэт з садаводчым аддзяленнем і лясны факультэт.
У 1951 годзе па распараджэнні Савета Міністраў ПНР адбылося яго аддзяленне ад універсітэта. Новая ВНУ атрымала назву Вышэйшай сельскагаспадарчай школы. Былі створаны наступныя факультэты: зоатэхнічны (1951), тэхналогіі драўніны (1954), садаводства (1956), тэхналогій аграрна-харчовай прамысловасці (1962), меліярацыі (1970) і эканоміка-сацыяльны (2007).
У 1972 годзе вучэльню перайменавалі ў сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1996 годзе ёй надалі імя А. Цяшкоўскага. Законам ад 7 лютага 2008 года ўніверсітэту была нададзена сучасная назва.
Структура У структуры ўніверсітэта функцыянуе: шэсць факультэтаў: сельскай гаспадаркі, садоўніцтва і біяінжынерыі, лясной гаспадаркі і тэхналогій драўніны, ветэрынарнай медыцыны і навук аб жывёлах, навук аб ежы і харчаванні, экалагічнай інжынерыі і машынабудавання, эканамічны; два агульнаўніверсітэцкія навучальныя падраздзяленні: цэнтр замежных моў і цэнтр фізічнай культуры; бібліятэка і навуковы інфармацыйны цэнтр; выдавецтва універсітэта; цэнтр інавацый і трансферу тэхналогій; цэнтр бесперапыннай адукацыі; цэнтр падтрымкі і развіцця; цэнтр электроннага навучання; дзесяць эксперыментальных устаноў; рэктарат і цэнтральная адміністрацыя; група прыродазнаўчых школ у Познані. Навуковую і адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць інстытуты і кафедры.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Познань Катэгорыя:1951 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы