Галіна Уладзіміраўна Мельнікава (нар. , п. Эрд, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык. Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты „Новы дзень“».
Біяграфія Нарадзілася 13 жніўня 1963 года ў п. Эрд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласцію
Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна, Беларускі ўніверсітэт культуры, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала аператарам вылічальна-клавішных машын Жлобінскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, бібліятэкарам філіяла Жлобінскай ЦБС, загадчыкам сектара ўліку камітэта камсамола Жлобінскага чыгуначнага вузла, бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі — філіяла Жлобінскай раённай ЦБС, бібліятэкарам сярэдняй школы № 11 Жлобінскага гарадскога аддзела адукацыі, загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жлобінскай раённай ЦБС, загадчыкам аддзела па інфармацыйнай рабоце і сувязях з грамадскасцю Жлобінскага гарвыканкама, загадчыкам аддзела інфармацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Жлобінскага райвыканкама.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканняМельнікава Галіна Уладзіміраўна.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Бібліятэкары Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі