Марш свабо́ды — шэсце, якое зладзіла беларуская апазіцыя 17 кастрычніка 1999 года ў Мінску. Мерапрыемства скончылася масавымі сутыкненнямі дэманстрантаў з міліцыяй і салдатамі ўнутраных войскаў і шматлікімі арыштамі. У розныя моманты шэсця колькасць удзельнікаў вагалася ад 20 да 40 тысяч чалавек.
Хроніка падзей
Перадумовы У 1999 годзе стаяла пытанне аб’яднання Беларусі і Расіі. Беларуская апазіцыя вырашыла правесці шэсце ў падтрымку незалежнасці. Ініцыятыва правядзеньня Маршу належала так званай «новай хвалі» лідараў апазіцыі: Лябедзьку, Статкевічу, Вячорку, Данэйку, БандарэнкуКроў і таямніцы Маршу Свабоды’99, Наша Ніва, 02.11.2009.
Мінгарвыканкам правядзенне шэсця ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасці забараніў, дазволіўшы правесьці толькі мітынг на плошчы БангалорМарш Свабоды, грамадскі вэб-архіў Вытокі.
Ход шэсця Удзельнікі Марша сабраліся на плошчы Якуба Коласа. Акцыя пачалася з таго, што на плошчы Якуба Коласа амапаўцы забралі ў людзей чорнага казла. На ім было напісана «Лукашэнка», і яго вялі наперадзе калоныМарш да незалежнасьці, Аляксей Шыдлоўскі, «Наша Ніва», 1999, № 27.
А 13-й гадзіне адсюль у напрамку плошчы Бангалор рушыла калона з 5—7 тысяч чалавек. Міліцыі на іх шляху было мала. Да калоны пачалі далучацца людзі. У кароткім мітынгу на плошчы Бангалор ужо ўдзельнічала каля 20 тысяч чалавек. З плошчы Бангалор калона дэманстрантаў накіравалася ў бок плошчы Незалежнасці, каб занесці туды 25-мятровыя бел-чырвона-белыя сцягі і сцяг Еўропы. Лік удзельнікаў шэсця ўвесь час рос, і да праспэкту Скарыны падыходзіла ўжо калона з 30 тысяч чалавек. Дэманстранты паводзілі сябе прыстойна, спакойна, паварочваючы па прапанове міліцэйскіх кардонаў і не ўступаючы з імі ў канфлікт. Так, міліцыянеры не пусцілі дэманстрантаў у бок плошчы Перамогі, а скіравалі на вуліцу Казлова і далей на Першамайскую.
На вуліцы Змітрака Бядулі нехта кінуў у пад’езд, дзе знаходзілася 34-е паштовае аддзяленне, пэтарду, і пошта загарэлася. Мужчыны з калоны кінуліся ў агонь і загасілі яго, хаця самі атрымалі апёкі.
Наступны кардон АМАПа чакаў шэсце на скрыжаванне вуліц Пуліхава і Першамайскай. Амапаўцаў было толькі пара дзясяткаў. Адбылася сутычка, у якой іх змялі і збілі, а шлемы выкінулі за плот холадакамбінату. Адзін з амапаўцаў, якому ў гэтай сутычцы разбілі галаву, страціў прытомнасць, і яму дэманстранты аказалі першую дапамогу, пасля чаго таго на руках вынеслі калегі.
Вуліца Першамайская на схіле была перакрыта пустымі УАЗікамі, але людзі не перакульвалі іх, як у 1996 годзе.
Каля маста цераз Свіслач на Першамайскай. Паводле слоў камэнтатараў Беларускага тэлебачання, прэзідэнт увесь час назіраў за разгортваннем падзеяў у цэнтры Мінска і ў тры гадзіны дня аддаў загад спыніць рух калоны.
Сутыкненне ў раёне маста цераз Свіслач Уздоўж вуліцы Янкі Купалы, у двары Дзяржцырка, і дварах бліжэйшых дамоў было сканцэнтравана да пяці тысяч супрацоўнікаў міліцыі і салдат унутраных войскаў. Шэсце падышло да кардону, які стаяў на масце цераз Свіслач. Пасля 15-хвілінных перамоваў з амапаўцамі Мікола Статкевіч заклікаў дэманстрантаў вярнуцца на плошчу Якуба Коласа. Калі людзі сталі адыходзіць, АМАПаўцы атакавалі калону і пачалі збіваць, і затрымліваць дэманстрантаў. Людзі пачалі адбівацца дрэўкамі ад сцягоў і камянямі. На месцы падзей праходзілі дарожныя работы і ляжала шмат дарожнай пліткі, якой удзельнікі маршу спрабавалі адбіцца ад міліцыі. Сутыкненне цягнулася каля 40 хвілін.
Дэманстранты, сярод якіх былі падрыхтаваныя да процістаяння са спецназам ўдзельнікі «Белага легіёна», адбіўшы першыя атакі, спрабавалі разагнаць у бок радоў АМАПа трамвай, але важаты не пусціў іх да стырна. У адказ міліцыянты кінулі ў бок дэманстрантаў слезацечныя шашкі, але паўночны вецер панёс дым назад на іх. Удзельнікі шэсця адбілі тры атакі МУС і пачалі разбягацца. Пасля гэтага пачаліся масавыя затрыманні. Некаторыя затрыманыя пазней скардзіліся на пабоі ў аўтазаках«Калі нашы прыйдуць да ўлады», Радыё Свабода, 28 студзеня 2014. М. Статкевіч быў арыштаваны ва ўласнай кватэры. Была затрымана і дэпутат Дзярждумы РФ ад сацыял-дэмакратаў Вольга Беклямішава. Супрацоўніка газэты «Навінкі» Міколу Салаўя, які ішоў сярод удзельнікаў Марша ў белым халаце, затрымалі каля ўнівэрмага «Беларусь» і моцна збілі.
Праз год супрацоўнік МУС лейтэнант Батурын папрасіў палітычны прытулак у ЗША. Ён расказаў, што ўлада адмыслова рыхтавала правакатараў у цывільным да Маршу Свабоды, каб дыскрэдытаваць апазіцыю і што ён сам быў сярод тых, хто падбухторваў беспарадкі і падпалілі пошту на вуліцы Змітрака Бядулі па шляху шэсця. З яго слоў, у меркаванае месца сутыкненняў дэманстрантаў з сіламі спэцпрызначэння загадзя даставілі паддоны з тратуарнай пліткай, а іншыя шляхі для руху калёны былі перакрытыя.
Вынікі Паводле папярэдніх звестак, у выніку сутыкненняў пацярпела больш за 50 міліцыянераў і салдат МУС і больш за 100 дэманстрантаў, былі арыштаваны больш за 100 удзельнікаў «Марша Свабоды».
Пасля разгону Марша такіх падзей дэманстрацыяў больш не было да Плошчы 2006 года. З другога боку, пасля Марша скачком выраслі продажы незалежных газет і адбылася палітызацыя часткі моладзі, якая пачала далучацца да апазіцыі.
Тым часам працэс інтэграцыі з Расіяй быў прыпынены.
Літаратура ПЦ «Вясна». Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе Праходзіць Марш Свабоды, 90’s
Спасылкі Відэаролік пра падзеі падчас Маршу свабоды
Катэгорыя:Падзеі 17 кастрычніка Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Кастрычнік 1999 года Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года) Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Беларусі