Раманія Раманаўна Скамарошка (нар. , в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працавала ўрачом-стажорам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, галоўным урачом Гродзенскага абласнога цэнтра здароўя, намеснікам галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Тэрытарыяльна-медыцынскае аб’яднанне № 1 г. Гродна».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Медыкі Беларусі