Іван Іванавіч Галаваты (нар. , в. Пагост 1 Салігорскага раёна Мінскай вобласці) — спецыяліст у галіне горназдабыўнай прамысловасці, былы генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».

Біяграфія Скончыў Дзяржаўны горны інстытут імя Г. В. Пляханава (тэхнічны ўніверсітэт) у г. Санкт-Пецярбургу.

Працаваў начальнікам горнага аддзела РУП «ВА Беларуськалій», намеснікам генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, галоўным інжынерам ААТ «Беларуськалій».

Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» да лістапада 2024 года.

Член Салігорскага райвыканкама. Старшыня наглядальнага Савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» і ААТ «Белгорхімпрам». Член прэзідыума Салігорскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў.

Мае 6 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і 7 патэнтаў Расійскай Федэрацыі на вынаходніцтвы ў вобласці горнай прамысловасці.

Галаваты знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі. У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Галаватага, Беларуськалія і Беларускай калійнай кампаніі.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2020, у аўтарскім калектыве) — за працу «Інавацыйныя тэхналогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі». Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (15 лістапада 2020). Знак «Шахцёрская слава» III ступені. Ганаровыя граматы: ААТ «Беларуськалій», канцэрна «Белнафтахім», Салігорскага райвыканкамаГалаваты Іван Іванавіч .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Шахцёры Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС