Травы, або травяні́стыя раслі́ны — жыццёвая форма раслін, для якой характэрныя неадраўнелыя парасткі, і надземныя часткі, звычайна, адміраюць у канцы вегетацыйнага перыяду.
Выдзяляюць аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы. Сцёблы травяністых раслін бываюць мяккія, сакаўныя або маюць некаторыя характэрныя рысы ўнутранай будовы (слабае адраўненне, рассечаная ці моцна парэнхіматызаваная стэла, адсутнасць перыдэрмы, слабая дзейнасць камбію). Пупышкі ўзнаўлення траў знаходзяцца на ўзроўні глебы або ў глебе і размешчаны на карэнішчах, каўдэксах, цыбулінах, клубнях, радзей — на падземных паўзучых парастках.
Гл. таксама Дрэва Куст Кусцік Паўкуст Паўкусцік Ліяна
Крыніцы
Літаратура
Сцепановіч І. М. Эколага-фларыстычны дыягназ сінтаксонаў прыроднай травяністай расліннасці Беларусі. Мн., 2000.
Катэгорыя:Жыццёвыя формы раслін