Юрый Мар’янавіч Аляксей (нар. , Гродна) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (юрыст), Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).

Працоўную дзейнасць пачаў фатографам у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 74. Працаваў тэхнікам-рэнтгенолагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў дырэктарам па эканамічных пытаннях малой вытворчай фірмы «Імідж», галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела патрыятычнага выхавання, спорту і вольнага часу моладзі Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», другім сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, галоўным спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама, першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат».

З 28 ліпеня 2023 года — генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняАлексей Юрий Марьянович .

Узнагароды Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага камерцыйнага інстытута кіравання