«Д’Артанья́н і тры мушкецёры» () — папулярны савецкі трохсерыйны музычна-прыгодніцкі тэлефільм па матывах рамана «Тры мушкецёры» Аляксандра Дзюма-бацькі. Рэжысёр — Георгі Юнгвальд-Хількевіч.

Здымкі фільма адбываліся ў 1978 годзе ў ЛьвовеПункты здымак у Львове , Адэсе, Свірскім замкуЗдымкі ў Свірскім замку, замках у Падгорцах і Хоціне. Тэлепрэм’ера на Цэнтральным тэлебачанні СССР адбылася 25 снежня 1979 года.

У 1990—2000-х гадах выйшлі на экраны 3 працягі фільма: 1992 — «Мушкецёры праз дваццаць гадоў» 1993 — «Тайна каралевы Ганны, або Мушкецёры праз трыццаць гадоў» 2008 — «Вяртанне мушкецёраў, або Скарбы кардынала Мазарыні».

Сюжэт Бедны гасконскі шляхціч д’Артаньян адпраўляецца ў Парыж, каб трапіць у роту каралеўскіх мушкецёраў. У Мэнге ён трапляе на загадкавага чалавека, распачынае бойку і губляе рэкамэндацыйны ліст, адрасаваны графу дэ Трэвілю. У Парыжы ён заўважае таго таямнічага мужчыну і гоніцца за ім. Па дарозе ён штурхае параненага Атоса, выпадкова зневажае Партоса і Араміса, і ўсе яны па чарзе выклікаюць д’Артаньяна на дуэль. На месцы прызначанай сустрэчы высвятляецца, што тры мушкецёры — тры сардэчныя сябры, а Араміс і Партос робяцца секундантамі Атоса. Дуэль, аднак, перарваная з'яўленнем нараду гвардзейцаў кардынала пад камандаваннем спадара дэ Жусака. Мушкецёры прымаюць рашэнне ўчатырох атакаваць гвардзейцаў і перамагаюць. Пасля гэтага д’Артаньян становіцца сябрам Атоса, Партоса і Араміса. Чацвёра сяброў распачынаюць супрацьстаянне з усёмагутным кардыналам Рышэльё і падступнай Міледзі, уратоўваюць гонар каралевы Францыі і ўдзельнічаюць у вайне з Англіяй і ў аблозе Ла-Рашэлі. Па сканчэнні аблогі Атос, Партос і Араміс збіраюцца пакінуць вайсковую службу, а д’Артаньян становіцца лейтэнантам каралеўскіх мушкецёраў. Сябры дамаўляюцца сустрэцца роўна праз дваццаць гадоў.

1-я серыя — «Атос, Партос, Араміс і Д’Артаньян»; 2-я серыя — «Падвескі каралевы»; 3-я серыя — «Прыгоды працягваюцца».

У ролях Міхаіл Баярскі — д’Артаньян Веніямін Смехаў — Атос Валянцін Смірніцкі — Партос Ігар Старыгін — Араміс (агучваў Ігар Ясуловіч) Маргарыта Церахава — Міледзі Аляксандр Трафімаў — кардынал Рышэльё (агучваў Міхаіл Казакоў, песні выконваў сам Аляксандр Трафімаў) Ірына Алфёрава — Канстанцыя Банасьё (агучвала Анастасія Вярцінская, песні выконвала Алена Дрыяцкая) Барыс Клюеў — Рашфор Алег Табакоў — кароль Людовік XIII Аліса Фрэйндліх — каралева Ганна Аўстрыйская Леў Дураў — дэ Трэвіль Уладзімір Балон — дэ Жусак Алена Цыплакова — Кеці (песні выконвала Алена Дрыяцкая)

Спасылкі

4 мушкецёры на Ucoz.Ru Песні з фільму Неафіцыйная бачына «Наш фільм» Фота натурных здымак у Львове Здымкі ў Свірскім замку Звесткі пра фільм, кадры, анімацыя Мир Тесен

Катэгорыя:Музычныя фільмы Катэгорыя:Гістарычныя фільмы СССР Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы СССР Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Кінакамедыі 1978 года