Барыс Васілевіч Ерафе́еў (; — ) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1940), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Пендзелка (зараз у Кузнецкім раёне Пензенскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу ў КузнецкуИмя в белорусской науке: Борис Васильевич Ерофеев. У 1930 годзе скончыў хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1931—1935 гадах на пасадах навуковага супрацоўніка, кіраўніка групы ў Дзяржаўным інстытуце азоту ў Маскве і адначасова ў 1933—1936 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэцеПамяти учёного: ЕРОФЕЕВ Борис Васильевич.

З 1939 года Б. В. Ерафееў у Акадэміі навук БССР. У 1939—1941 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі. У 1942—1950 гадах загадчык лабараторыі, намеснік начальніка Усесаюзнага інстытута авіяцыйных матэрыялаў і адначасова ў 1944—1948 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. У 1952—1958 гадах зноў на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі, у 1959—1965 гадах — Інстытута фізіка-арганічнай хіміі. З 1950 года член Прэзідыума Акадэміі навук БССР, у 1953—1956 гадах — віцэ-прэзідэнт. Адначасова ў 1951—1965 загадваў лабараторыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973—1976 гадах працаваў у Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1976—1987 гадах загадчык лабараторыі ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, а з 1987 года дарадца яго дырэкцыі.

Памёр 24 лістапада 1995 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя даследаванні Б. В. Ерафеева ў галіне хімічнай кінетыкі і каталізу, тапахіміі, аўтаакіслення арганічных злучэнняў, фізічнай хіміі палімераў. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 87 вынаходстваў.

Сярод апублікаванага: Переходные металлы и их каталитические свойства. — М., 1966., Сопряженное с автоокислением декарбоксилирование карбоновых кислот. — Мн., 1970 (разам з М. І. Міцкевічам). Кинетика гомогенного катализа. — Мн., 1976. (у сааўтарстве).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1959 гадах.

Узнагароды 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1952). Ордэн Чырвонай Зоркі (1946). Ордэн «Знак Пашаны» (1950). Сталінская прэмія 1946 года. Медалі. Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура

Спасылкі Памяти учёного: ЕРОФЕЕВ Борис Васильевич // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Барыс Васілевіч Ерафееў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ерофеев Борис Васильевич // История БГУ Хациревич В. В. Ерофеев Борис Васильевич // «Газпром переработка Благовещенск»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Выкладчыкі МДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута прыродакарыстання НАНБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ