Георгій Міхайлавіч Тырын (, в. Замошша, Смаленская губерня — , Літоўская ССР) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Скончыў 7 класаў і курсы механізатараў у Ліпецку. Працаваў у калгасе.
У лістападзе 1938 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў танкавую школу і падчас вайны з Фінляндыяй 1939—1940 гадоў удзельнічаў у баях на Карэльскім перашыйку.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, Заходнім, Паўночна-Каўказскім і Варонежскім франтах. Быў тройчы паранены. Асабліва вызначыўся пры вызваленні Украіны восенню 1943 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Георгію Міхайлавічу Тырыну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаль «Залатая Зорка» (№ 3664).
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны