«Day & Age» — трэці альбом амерыканскага рок-гурта «The Killers», які ўбачыў свет 24 лістапада 2008 года. Брэндан Флаўэрз вызначыў гэтую складанку, як самую гарэзлівую за ўсю гісторыю калектыву. Альбом быў намінаваны ў 2009 прызам «BRIT Awards» у катэгорыі «Лепшы міжнародны альбом». Дагэтуль па ўсім свеце было прададзена больш за 3 млн копій «Day & Age».

Канцэпцыя The Killers пачалі працаваць над альбомам яшчэ падчас тура «Sam's Town». Флаўэрз казаў, што песні з альбому былі выкліканы ягонымі пачуццямі пасля сустрэч з Элтанам Джонам, Дэвідам Боў'і і Лу Рыдам.

Прадуцэнтам выступіў Сцюарт Прайс. Флаўэрз казаў, што Day & Age — гэта Sam’s Town, калі глядзець з Марсаhttp://www.rollingstone.com.

The Killers у супрацоўніцтве з MTV EXIT і UNICEF знялі відэа на песню «Goodnight, Travel Well», каб прыцягнуць увагу да праблемы гандлю людзьмі.

Сінглы

Назва Дата выхаду Лэйбл«Human» 30 верасня 2008 г. Island, Vertigo«Spaceman» 4 лістапада 2008 г. Island, Vertigo«The World We Live In» 18 мая 2009 г. Island, Vertigo«A Dustland Fairytale» 9 чэрвеня 2009 г. Island, Vertigo

Трэк-ліст

Стваральнікі Музыкі Брэндан Флаўэрз — спевы, сінтэзатар Дэйв К’юнінг — сола-гітара, падпеўкі Марк Стормэр — бэйс-гітара, падпеўкі Ронні Вэнаксі (Ванучы) Мал. — ударныя, пяркусія

Музычная дапамога Сцюарт Прайс — прадзюсар, муз. інжынер Томі Март — саксафаніст Пол Нормасэл — мастак (вокладкі) Цім Янг — майстарынг

Спасылкі The Killers

Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта Катэгорыя:Альбомы The Killers Катэгорыя:Альбомы 2008 года Катэгорыя:Альбомы Island Records Катэгорыя:Альбомы, спрадзюсаваныя Сцюартам Прайсам Катэгорыя:Альбомы Vertigo Records