«Cardigan» (бел. «Кардзіган») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. 27 ліпеня 2020 года яна была прадстаўлена ў якасці лід-сінгла з восьмага студыйнага альбома артысткі «Folklore». Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Ааранам Дэснерам.

«Cardigan» адрозніваецца павольным баладным тэмпам і нетыповым для Свіфт фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Лірычна трэк распавядае пра юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore».

Песня атрымала прызнанне крытыкаў, якія адзначылі асаблівую паэтычнасці лірыкі і нязмушанасць гучання. Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе. Сінгл дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў.

Музычнае відэа на трэк зняла сама Свіфт. Яно было прадстаўлена 24 ліпеня 2020 года і атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі.

30 ліпеня адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan».

Стварэнне і рэліз «Cardigan» была першай песняй, якую Тэйлар напісала для альбома «Folklore». У стварэнні кампазіцыі ёй дапамагаў Ааран Дэснер з амерыканскага рок-гурта «The National»; ён жа выступіў прадзюсарам трэка. Са слоў Дэснера, праца над песняй пачалася ў канцы красавіка 2020, а скончылася ў пачатку мая. Тэйлар адправіла яму нарыхтоўкі песні, якая назвалася «Maple», і разам яны, працуючы дыстанцыйна, ператварылі яе ў «Cardigan». У цэлым, аднак, канчатковы запіс амаль не адрозніваецца ад арыгінала. Сур'ёзныя змены крануліся только аранжыроўкі песні: былі дабаўлены аркестравыя інструменты.

Ааран Дэснер распявадае пра кампазіцыю:

«Cardigan» — гэта фолк і софт-рок балада з далікатнымі гукамі фартэпіяна і маруднымі ўдарамі барабана, прасякнутая атмасферай панурага настрою. Песня адрозніваецца ад папярэдніх работ Свіфт сваім павольным тэмпам і моцным фолк-гучаннем з элементамі софт-рока і інды-рока. Асноўным інструментамі аранжыроўкі з'яўляюцца фартэпіяна, барабаны скрыпкі. Танальнасць C-мінор спалучаецца з тэмпам 130 удараў у хвіліну, а вакальны дыяпазон Тэйлар распасціраецца ад E♭3 да A♭4.

Лірычна трэк апісвае юнацкі раман выдуманай гераіні па імені Бэці, якая з'яўляецца адным з галоўных героеў пласцінкі «Folklore». Свіфт выкарыстоўвае «кардзіган» у якасці метафары «працяглых успамінаў на фізічным узроўні», якія датычацца разбураных рамантычных адносін. Таксама спявачка згадвае Пітэра Пэна, праводзячы паралелі з гісторыяй яго кахання.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», а лід-сінглам з яго стане менавіта «Cardigan». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам музычнага відэа. Праз чатыры дні трэк адправілі на радыё і выпусцілі ў фізічным фармаце на CD і на вінілавых пласцінках.

30 ліпеня 2020 года адбыўся рэліз альтэрнатыўнай версіі «Cardigan».

Версіі

Лічбавая запампоўка і стрымінг

"Cardigan" – 3:52

Фізічны фармат на CD і вініле

"Cardigan" – 3:52 "Songwriting Voice Memo" – 4:33

Альтэрнатыўная версія

"Cardigan" (cabin in candlelight version) – 3:48

Кавер-версіі 21 жніўня 2020 поп-рок версію трэка прадставіў гурт «Twenty One Two».

29 верасня 2020 года англійскі рок-спявак Yungblud у эфіры праграмы BBC Radio 1 Live Lounge выканаў свой варыян песні, аб'яднаўшы «Cardigan» з «I'm With You» Аўрыл Лавін. Абедзве спявачкі станоўча ацанілі гэтае выступленне.

Музычнае відэа

Рэжысёрам кліпа выступіла сама Свіфт, прадзюсарам стаў Джыл Хардін. У пачатку відэа Тэйлар сядзіць ва ўтульным прыцемненым пакоі за старадаўнім піяніна ў начной кашулі. Потым яна залазіць унутр піяніна і чароўным чынам пераносіцца ў пакрыты мохам лес, дзе працягвае выконваць трэк на новым піяніна, з якога ліецца вада. Затым яна зноў перамяшчаецца ў прасторы, гэтым разам трапляючы ў цёмнае возера, і трымаецца за піяніна, каб не патануць.

Дзеля здымак Свіфт звязалася з кінематаграфістам Радрыга Прыета ў пачатку ліпеня 2020 года. Ён раней працаваў над кліпам спявачкі «The Man». Пад кіраўніцтвам Радрыга Тэйлар распрацавала канцэпцыю для відэа, якое Прыета пазней назваў «двухсэнсоўным, асабістым і фантастычным». Напярэдадні здымак спявачка склала спіс з падрабязным апісаннем сцэн кліпа і канкрэтнымі часовымі паслядоўнасцямі, а таксама адправіла візуальныя спасылкі Радрыга, каб перадаць сваё бачанне гэтага відэа. Акрамя рэжысуры і акцёрскага выканання, Свіфт сама зрабіла сабе макіяж і прычоску для відэа. Здымкі працягваліся паўтара дня. Яны праходзілі ва ўмовах пандэміі COVID-19, што вымусіла ўсіх удзельнікаў прытрымлівацца строгіх меры бяспекі. Усе члены каманды праходзілі тэставанне на вірус, насілі маскі і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю. За выканнем гэтых правілаў сачыў медыцынскі інспектар.

Паколькі Свіфт павінна была заставацца без маскі непасрэдна падчас сваіх здымак, члены здымачнай групы насілі бранзалеты з каляровай кадоўкай, каб пазначыць тых, каму дазволена знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй. Акрамя таго, усё відэа было знята на камеру, усталяваную на рабатызаванай руцэ, якая дыстанцыйна кіравалася аператарам.

Відэа атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў на YouTube за першыя суткі.

Крытычныя водгукі Кампазіцыя, у цэлым, была ўхвальна сустрэта музычнымі экспертамі і аглядальнікамі. «Insider» апісалі лірыку песні як простую, рэзкую, надзвычай вострую і пранізлівую, а таксама адзначылі ўплыў Ланы Дэль Рэй. «Pitchfork» напісалі, што ў песні «дэталі, якія накладваюцца адна на адну, а таксама цэнтральнае абрамленне — забыты і знойдзены кардзіган — раскрываюць сапраўдную Свіфт». «The Guardian» апісалі песню як глыбокую і мігатлівую. Часопіс «Vulture» ахарактарызаваў трэк як чароўны.

У рэдакцыі «NME» вызначылі песню як «вяртлявую сумесь зіхатлівага прадакшна, струн, што страчваюць прытомнасць, бліскучага піяніла і лірыкі, якая струменіць болем юнацкага кахання», а таксама пахваліла здольнасць Свіфт «неверагодна» перадаваць складаныя эмоцыі перажыванняў, рэўнасці і гора ў «пышным» народном матыве.

«Wales Arts Review» назваў гэтую песню «адраджэннем самапавагі, выяўленым, як ні дзіўна, праз каханне да іншага». «Uproxx» адзначыў, што «Cardigan» заснаваны на яркіх дэталях і меладычнай цеплыні, якая характарызуе большую частку музыкі Свіфт. У «Entertainment Weekly» песню назвалі «упэўненай, але злёгку жорсткай».

Узнагароды і намінацыі «Cardigan» атрымала намінацыю «Песня лета» на MTV VMAVote Now – Nominees for 2020 MTV Video Music Awards.

Камерцыйны поспех Песня ўзначаліла сусветны чарт Spotify, набраўшы на платформе больш за 7,000,000 праслухоўванняў, што стала лепшым вынікам сярод жанчын у 2020 годзе. У Кітаі сінгл быў прададзены ў колькасці 1,000,000 копій усяго за тры дні.

«Cardigan» дэбютаваў на першым месцы ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100, стаўшы шостым чарттоперам Свіфт у ЗША. Такім чынам, Тэйлар стала першым у гісторыі Амерыкі музыкам, песня і альбом якога адначасова стартавалі з вышэйшай пазіцыіі адпаведных рэйтынгаў. Яшчэ сінгл узабарўся на пік яшчэ 6 хіт-парадаў часопіса «Billboard»: Streaming Songs, Alternative Streaming Songs, Digital Song Sales, Alternative Digital Song Sales, Hot Rock and Alternative Songs і Alternative Airplay.

Таксама сінгл узначаліў чарт Аўстраліі, дасягнуў другога месца ў Новай Зеландыі, трэцяга — у Канадзе, чацвёртага — у Ірландыі і шостага — у Вялікабрытаніі.

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2020)Вышэйшая пазіцыя ARIA1 Ö3 Austria Top 7546 Ultratip Flanders2 Ultratip Wallonia21 Canadian Hot 1003 Canada AC25 Canada CHR/Top 4022 Canada AC Hot12 Singles Digitál Top 10029 Tracklisten19 Media Control AG67 Hungary Stream Top 4029 IRMA4 Japan Hot 10095 Single Top 10057 RIANZ2 VG-lista27 AFP21 RIAS2 Official Charts Company16 Singles Digitál Top 10045 Sverigetopplistan31 Schweizer Hitparade51 UK Singles Chart6 Billboard Hot 1001 Billboard Adult Contemporary12 Billboard Adult Top 408 Billboard Hot Rock Songs1 Billboard Mainstream Top 4017 Streaming Songs Billboard1 Rolling Stone Top 1001