Таццяна Віктараўна Нічышына (нар. , Брэст) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «педагогіка і методыка пачатковага навучання».
Працавала настаўнікам пачатковых класаў Нацыянальнай мастацкай гімназіі № 3 г. Брэста. Была асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры педагогікі пачатковага навучання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Загадчык кафедры педагогікі пачатковага навучання ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканняНічышына Таццяна Віктараўна .
Аўтар больш як 100 навуковых работ.
Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання .
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі